Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лістапада 2021, 11:55

Лугіна: школьнае дзелавое адзенне карыстаецца ўстойлівым попытам, у наступным сезоне яго выпуск павялічаць

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У будучым годзе неабходна павялічыць выпуск вырабаў для школьнікаў і адзення дзелавога стылю. Аб гэтым заявіла старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна на савеце дырэктараў гарбарнай, тэкстыльнай і швейна-трыкатажнай галін, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт канцэрна.

Перад трыкатажнымі і швейнымі прадпрыемствамі Таццяна Лугіна паставіла задачу па выбудоўванні дакладнай вытворчай і маркетынгавай стратэгіі, развіцці новых каналаў продажаў як унутры краіны, так і за мяжой. Асобна старшыня "Беллегпрама" спынілася на тэме падрыхтоўкі да новага школьнага сезона. "Аналізуючы продажы ў гэтым годзе, мы ўбачылі, што аб'ём вырабленага школьнага і дзелавога адзення можа быць павялічаны. Гэта той асартымент, які карыстаецца ўстойлівым попытам пакупнікоў не толькі ў Беларусі. Лічу мэтазгодным у будучым годзе павялічыць выпуск вырабаў для школьнікаў і адзення дзелавога стылю", - падкрэсліла яна.

Пытанні маркіроўкі абутку і забеспячэнне аб'ёмаў продажаў айчыннага абутку на ўнутраным рынку абмеркавалі ў ходзе мерапрыемства кіраўнікі абутковых прадпрыемстваў. Гарбарным камбінатам кіраўніцтва канцэрна паставіла задачу пастаянна працаваць над павелічэннем долі спажывання айчыннай скурсыравіны вытворцамі абутку і галантарэі.

Прадстаўнікі тэкстыльнай галіны ў сваю чаргу падрабязна спыніліся на тэме рэалізацыі інавацыйных і інвестыцыйных праектаў на прадпрыемствах. Акрамя таго, кіраўнікі арганізацый і апарат канцэрна "Беллегпрам" дэталёва абмеркавалі выкананне паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаных на 2021 год, пытанні забеспячэння кадрамі, павелічэнне заработнай платы работнікаў і іншыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі