Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 студзеня 2024, 09:10

Ліміт аб’ёму эмісіі аблігацый Банка развіцця на 2024 год вызначаны ў суме Br3,6 млрд 

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны ліміт аб’ёму эмісіі аблігацый адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" на 2024 год. Адпаведная пастанова Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 16 студзеня 2024 года нумар 40/2 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У дакуменце адзначана, што ліміт аб’ёму эмісіі аблігацый Банка развіцця на 2024 год вызначаны ў суме Br3,6 млрд.

Банк развіцця – спецыялізаваны фінансавы інстытут, заснавальнікамі якога выступілі Савет Міністраў і Нацыянальны банк. У ліку асноўных задач Банка развіцця – фінансаванне доўгатэрміновых і капіталаёмістых інвестыцыйных праектаў у рамках рэалізацыі дзяржпраграм і мерапрыемстваў, а таксама аказанне падтрымкі суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з дапамогай прадастаўлення спецыяльных крэдытных прадуктаў праз партнёрскую сетку, прадастаўленне льготных экспартных крэдытаў для падтрымкі айчынных прадпрыемстваў-экспарцёраў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі