Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 студзеня 2024, 14:34

Лагістыка, гандлёвыя дамы і навучанне студэнтаў. Што абмяркоўвалі паслы Беларусі і Туркменістана

Фота russia.mfa.gov.by
Фота russia.mfa.gov.by
24 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой правёў у Маскве сустрэчу з паслом Туркменістана ў РФ Эсенам Айдагдыевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

"Субяседнікі абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Туркменістана, у тым ліку работу гандлёвых дамоў у дзвюх краінах. Разгледзелі графік бліжэйшых кантактаў паміж Мінскам і Ашхабадам на розных узроўнях, у тым ліку ў рамках СНД", - расказалі ў прэс-службе.

Асобна дыпламаты закранулі перспектывы трансфармацыі лагістычных ланцужкоў у Цэнтральнай Азіі ў кантэксце развіцця міжнароднага транспартнага калідора "Поўнач - Поўдзень".

"Таксама ўдзялілі ўвагу супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы, пытанням навучання туркменскіх студэнтаў у беларускіх ВНУ", - дадалі ў прэс-службе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі