Дзмітрый Крутой
3 верасня, Крычаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Жывёлагадоўля - ключавы фактар развіцця АПК у рэгіёнах. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці Дзмітрый Крутой у час выязнога пасяджэння Магілёўскага аблвыканкама па выніках работы галіны за студзень-ліпень бягучага года і падрыхтоўцы да зімова-стойлавага перыяду 2025-2026 гадоў, што сёння праходзіць у Крычаўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Выязное пасяджэнне пачалося з азнаямлення з работай КСУП "Маляцічы-АГРА", што ўваходзіць у склад холдынга ААТ "Магілёўскі мясакамбінат". Тут з'явілася новая пляцоўка для адкормлівання буйной рагатай жывёлы (БРЖ), якая дала магчымасць сфарміраваць поўны цыкл утрымання БРЖ.
"У мінулым годзе Прэзідэнт даручыў заняцца перамяшчэннем жывёлы з жывёлагадоўчых аб'ектаў. У першую чаргу, гэта малочнатаварныя фермы, якія ўтрымліваюць жывёлу ў нездавальняючых умовах, атрымліваюць вельмі нізкія надоі (менш за 5-6 кг на адну галаву) і не здольныя самастойна займацца павышэннем эфектыўнасці жывёлагадоўлі. Таму было прынята рашэнне ў кожнай вобласці пабудаваць адпаведныя адкормачныя пляцоўкі, - адзначыў Дзмітрый Крутой. - У Магілёўскай вобласці заняліся быкамі для атрымання больш эфектыўнага прыбаўлення ў вазе мяса ялавічыны і далейшай яго перапрацоўкі на двух мясакамбінатах вобласці".
Паралельна ішла работа па спыненні нелегальнага вывазу мяса за межы краіны. "За апошнія тры гады ў гэтым напрамку дабіліся пэўных поспехаў: эфектыўнасць работы павысілася, а мясакамбінаты загружаны больш як на 90 працэнтаў", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Ужо сёння будуюцца перспектыўныя інвестыцыйныя планы. У якасці прыкладу Дзмітрый Крутой прывёў Магілёўскі мясакамбінат. "Наступныя 3 гады плануецца патраціць Br50 млн на пашырэнне вытворчасці кансерваў і каўбаснага цэха - новых прадуктаў для гэтага прадпрыемства, на якія ёсць попыт і ў Расіі. Плюс цяпер у Кітаі актыўна вядзецца работа, каб пастаўляць іх тушонку на кітайскі рынак. І гэта дасць магчымасць нашым банкам, якія будуць удзельнічаць у крэдытаванні, больш упэўнена выдзяляць рэсурсы, ведаючы, што на прадукцыю ёсць гарантаваны попыт", - падкрэсліў ён.
Развіццё сыравіннай базы мясакамбінатаў, будаўніцтва адкормачных пляцовак - усё гэта дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць жывёлагадоўлі. "Сёння мы спецыяльна ў рамках выязнога абласнога пасяджэння па жывёлагадоўлі запрасілі ўсіх старшынь райвыканкамаў. У нас будзе вялікі раздзел, які датычыцца жывёлагадоўлі, - і ён стане ключавым для павышэння эфектыўнасці АПК рэгіёна ў цэлым", - сказаў Дзмітрый Крутой.
Нямала ўвагі ўдзяляюць і пытанням будаўніцтва новых аб'ектаў у аграрнай сферы. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў, што ёсць вялікая разбежка ў кошце праектных рашэнняў. І наводзіць парадак у гэтых пытаннях будуць з прыцягненнем КДК. "Будзем разбірацца, можа праектанты, бачачы гарачую тэму і вялікую колькасць аб'ектаў, пачынаюць завышаць свой кошт, - расказаў Дзмітрый Крутой. - Важна і якія канструкцыі будуць прымяняцца. Цяпер будуецца некалькі такіх аб'ектаў на тэрыторыі вобласці з прымяненнем розных тэхналогій, каб выбраць самы аптымальны з пункту гледжання цана - якасць".
Такі комплексны і шматбаковы падыход да жывёлагадоўлі дасць магчымасць маштабаваць гэту праграму, звярнуў увагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, і ўжо фактычна спаганяць за рэзультат. І тут не будзе паблажак. У Магілёўскай вобласці ёсць аб'екты, на якіх трэба навесці парадак. І рабіць гэта без эфэктыўнай інвестыцыйнай праграмы будзе немагчыма. Ужо даказана неэфектыўнасць прывязнога ўтрымання, выкарыстанне ўстарэлых тэхналогій. "Таму з тых гаспадарак, якія не могуць займацца ні пагалоўем цялушак, ні быкамі, жывёла будзе перамяшчацца. Але каб гэта было сістэмна і эканамічна эфектыўна, мы павінны будаваць адпаведныя пляцоўкі", - рэзюмаваў Дзмітрый Крутой.-0-