Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 кастрычніка 2021, 11:42

Крупко: прадуктаў харчавання будзе дастаткова для ўнутранага рынку і паставак на экспарт

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадуктаў харчавання будзе дастаткова для ўнутранага рынку і паставак на экспарт. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко на палях экспартнага форуму "Беларусь малочная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках работы за 8 месяцаў жывёлагадоўля фактычна спрацавала на ўзроўні 100 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года. Аднак з-за экстрэмальных умоў надвор'я мы недабралі па збожжавых культурах. Цяпер ідзе ўборка кукурузы на зерне, і мы прыкладна на 50 працэнтаў кампенсуем недабор па каласавых збожжавых. У раслінаводстве ў гэтым годзе не ўдасца выйсці на высокі ўзровень 2020-га. Але сваіх прадуктаў харчавання будзе дастаткова для забеспячэння патрэбнасцей унутранага рынку і фарміравання экспартнай базы. А аб'ёмы вытворчасці малака забяспечаць унутраны рынак на 250 працэнтаў, мяса і мясапрадуктаў - на 143 працэнты", - сказаў Іван Крупко.

Ён таксама адзначыў, што за 8 месяцаў Беларусь паставіла на экспарт прадуктаў харчавання на суму $4,1 млрд з прыростам валютнай выручкі на $400,3 млн у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года (рост на 10,8 працэнта). "Гэта паказвае, што ідзе стабільная работа, нарошчваецца экспартны патэнцыял", - падкрэсліў міністр.

"2020 год быў рэкордным па нарыхтоўцы травяных кармоў. У гэтым годзе чакаецца прыкладна на 200 тыс. т кармавых адзінак менш. Але з улікам пераходнага запасу 2020 года жывёлагадоўля будзе поўнасцю забяспечана травянымі кармамі на зімовы стойлавы перыяд для стабільнай вытворчасці прадукцыі ў 2022 годзе", - запэўніў Іван Крупко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі