Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лютага 2019, 12:24

Крэдытны партфель суб'ектаў малога бізнесу ў банку БелВЭБ за 2018 год вырас у 2,5 раза

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крэдытны партфель суб'ектаў малога бізнесу ў ААТ "Банк БелВЭБ" за 2018 год павялічыўся ў 2,5 раза ў параўнанні з 2017-м і склаў больш за Br52 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

Пераважна крэдыты былі запатрабаваны прадстаўнікамі малога бізнесу, чыя дзейнасць сканцэнтравана ў сферах аптовага гандлю (17 працэнтаў), вытворчасці (14 працэнтаў), рознічнага гандлю (11 працэнтаў). Найбольш актыўна ў 2018 годзе прыцягвалі банкаўскія рэсурсы для фінансавання сваёй дзейнасці прадпрымальнікі Мінскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

Распрацавана крэдытная праграма, якая дае магчымасць кліентам абараніцца ад рызыкі неплацяжу. Партнёрамі банка па гэтай праграме ўжо сталі больш за 160 кліентаў, сярод якіх - буйныя беларускія прадпрыемствы.

"Стратэгічным планам развіцця ААТ "Банк БелВЭБ" на 2016-2019 гады прадугледжваецца павышэнне якасці абслугоўвання карпаратыўных кліентаў. Прадугледжваецца развіццё і прымяненне новых кліентаарыентаваных лічбавых банкаўскіх тэхналогій, анлайн-прадуктаў і паслуг, якія забяспечаць прастату і аператыўнасць абслугоўвання, у тым ліку стварэнне платформы анлайн-узаемадзеяння з кліентамі", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі