Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2020, 16:56

Колькасць працэдур дзяржзакупак у I паўгоддзі вырасла ў паўтара раза

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць працэдур дзяржаўных закупак у першым паўгоддзі 2020 года вырасла ў паўтара раза ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2019-га, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на статыстыку Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

"Агульная колькасць праведзеных працэдур дзяржаўных закупак у першым паўгоддзі 2020 года значна вырасла ў параўнанні з паказчыкамі аналагічнага перыяду 2019-га і склала 519,6 тыс. (студзень-чэрвень 2019-га - 337,9 тыс.). Разам з тым працэнтныя суадносіны па канкурэнтных відах працэдур дзяржзакупак істотна знізіліся ў першым паўгоддзі", - расказалі ў МАРГ. У прыватнасці, на 4,4 працэнтнага пункта зменшылася колькасць набытых тавараў (работ, паслуг) з прымяненнем працэдуры электроннага аўкцыёну. Аналагічная сітуацыя назіраецца з працэдурамі запросаў цэнавых прапанаванняў і адкрытых конкурсаў: іх стала менш на 2 працэнтныя пункты ў параўнанні са студзенем-чэрвенем мінулага года.

Па выніках працэдур дзяржзакупак у першым паўгоддзі заключана каля 207 тыс. дагавораў агульным коштам амаль Br3,7 млрд. Асноўную долю ў вартасным выражэнні складаюць дагаворы па закупках з адной крыніцы (першае паўгоддзе 2020 года - 75,2 працэнта, студзень-чэрвень 2019-га - 60,9 працэнта). Амаль на 15 працэнтных пунктаў зменшыўся кошт дагавораў, заключаных па выніках адкрытых конкурсаў. Прасочваецца таксама дынаміка змяншэння ўдзелу суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў працэдурах дзяржзакупак у параўнанні з першым паўгоддзем 2019-га. "Такая сітуацыя звязана з тым, што з 1 студзеня па 1 ліпеня 2019 года закупкі тавараў (работ, паслуг) пры будаўніцтве праводзіліся ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржзакупках", - растлумачылі ў МАРГ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі