Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 студзеня 2023, 09:00

Кійко: на абслугоўванне дзярждоўгу Беларусі ў бягучым годзе выдзелена каля Br4 млрд

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу ў бягучым годзе выдзелена каля Br4 млрд. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, паведамляе БЕЛТА.

"Кожны год узнікаюць пытанні наконт дзярждоўгу. У расходах бюджэту на 2023 год на абслугоўванне дзярждоўгу закладзена каля Br4 млрд. Пры гэтым амаль 75 працэнтаў ад названай сумы - валюты дружалюбных нам краін. Гэта расійскі рубель, кітайскі юань", - сказаў Дзмітрый Кійко.

Акрамя абслугоўвання дзярждоўгу плануецца пагашаць плацяжы асноўнага доўгу. "У лютым нам трэба будзе пагашаць еўрааблігацыі на суму каля $800 млн. Тут ёсць пэўныя праблемы з-за ўведзеных у адносінах да Беларусі санкцый. У прыватнасці, у адносінах да Нацыянальнага банка, які з'яўляецца плацежным агентам урада, - дадаў першы намеснік міністра. - Урадам было прынята рашэнне ў мінулым годзе сумесна з Нацыянальным банкам з улікам такой сітуацыі, што выплаты будуць ажыццяўляцца ў беларускіх рублях. Прычым выплаты будуць ажыццяўляцца тым інвестарам, якія могуць пацвердзіць, што яны з'яўляюцца ўладальнікамі еўрааблігацый. Рэсурсы на гэта прадугледжаны, гэты плацеж мы пройдзем без усялякіх шокаў".

Адносна іншых крэдытораў, асноўным з якіх з'яўляецца Расійская Федэрацыя і еўразійскія фінансавыя інстытуты, ёсць пэўныя механізмы работы. "Мы разумеем, як трэба працаваць. Плануем пагашаць плацяжы па тых графіках, якія ў нас ёсць. Тым не менш вядзём перагаворы, каб гэтыя плацяжы ажыццяўляліся ў камфортных для нас умовах. І нашы партнёры нас чуюць, работа ідзе канструктыўна", - адзначыў Дзмітрый Кійко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі