Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 студзеня 2023, 19:26

КДК: фонды развіцця будаўнічай галіны не адпавядаюць ускладзеным на іх мэтам

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржкантролю прааналізаваў функцыянаванне фондаў развіцця будаўнічай галіны, створаных па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў Мінбудархітэктуры, абласных і Мінскім гарадскім выканкамах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДК.

Аналіз сітуацыі паказаў, што не дасягнуты асноўныя мэты стварэння фондаў. Перш за ўсё, фінансаванне мадэрнізацыі і тэхнічнага перааснашчэння вытворчых магутнасцей, абнаўлення парку будаўнічых машын і механізмаў, транспартных сродкаў і тэхналагічнага абсталявання арганізацый будкомплексу.

Як стала вядома, да лістапада мінулага года ў гэтыя фонды заказчыкамі ў будаўнічай дзейнасці было пералічана толькі Br2,5 млн. А гэта значна менш, чым прагназавалася (Br153 млн).

Акрамя таго, з моманту функцыянавання фондаў (1 верасня 2021 года) і да 1 лістапада 2022-га расходы ажыццёўлены толькі з аднаго з іх (фонду Мінскага аблвыканкама) і толькі для адной арганізацыі. Але сродкі выдзелены на закупку сучаснага абсталявання, механізмаў або тэхнікі, як прадугледжана асноўнай мэтай стварэння фондаў. Замест гэтага для бударганізацыі былі набыты экскаватар і бартавы паўпрычэп, якія былі ў эксплуатацыі на працягу 12-14 гадоў.

У КДК дадалі, што Мінбудархітэктуры і Віцебскім аблвыканкамам пры наяўнасці магчымасці не была аказана падтрымка адной з ключавых будаўнічых арганізацый Аршанскага раёна, неабходная для тэхнічнага перааснашчэння вытворчых магутнасцей у рамках даведзенага ёй урадам задання.

КДК праінфармаваў Савет Міністраў аб зафіксаваных недахопах. Дзяржкантралёрамі прапанавана прыняць вычарпальныя меры па забеспячэнні належнага кіравання фондамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі