Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 сакавіка 2024, 17:36

Картун: забяспечаны максімальны за апошнія 10 гадоў тэмп прамысловай вытворчасці

Фота Мінэканомікі
Фота Мінэканомікі
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забяспечаны максімальны за апошнія 10 гадоў тэмп прамысловай вытворчасці. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун, выступаючы на пасяджэнні Прэзідыума Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці "БелАПП", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Паводле слоў Андрэя Картуна, у 2023 годзе прамысловы комплекс сфарміраваў амаль трэць ВУП краіны і амаль 80 працэнтаў экспарту тавараў.

Забяспечаны рэкордны за апошнія 10 гадоў тэмп прамысловай вытворчасці - 107,7 працэнта да ўзроўню 2022 года. "У мінулым годзе з плюсам спрацавалі прадпрыемствы Мінпрама, "Беллегпрама", "Белнафтахіма", "Белдзяржхарчпрама" і Мінсельгасхарча. Дасягнуты максімальныя аб'ёмы выпуску за апошнія пяць гадоў па легкавых аўтамабілях, грузавіках, кар'ерных самазвалах, аўтобусах, пральных машынах, мікрахвалевых печах, тэлевізарах", - сказаў Андрэй Картун.

Паводле яго слоў, дадатная дынаміка назіраецца і па якасных паказчыках развіцця.

"Дасягнуты даволі высокі ўзровень рэнтабельнасці продажаў - 8,8 працэнта. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла на 10,8 працэнта. Экспарт тавараў рэкордны за апошнія 11 гадоў - звыш $40 млрд. Намінальная сярэднямесячная зарплата ў галіне на 9 працэнтаў перасягнула рэспубліканскі ўзровень. У бягучым годзе прамысловасць таксама дэманструе ўстойлівы рост", - адзначыў першы намеснік міністра эканомікі.

У сваім дакладзе Андрэй Картун таксама расказаў аб выніках работы па рэалізацыі інвестыцыйных і інтэграцыйных праектаў, развіцці імпартазамяшчэння, вытворчай кааперацыі і нагадаў аб задачах на 2024-ы.

"Неабходна забяспечыць насычэнне ўнутранага рынку айчыннымі таварамі, нарасціць пастаўкі на знешнія рынкі і дасягнуць тэмпу росту валавой дабаўленай вартасці не менш за 103,7 працэнта. Гэта будзе рэалізавана шляхам дазагрузкі вытворчых магутнасцей, выканання мерапрыемстваў па імпартазамяшчэнні, выпуску новых відаў прадукцыі", - рэзюмаваў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі