Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 чэрвеня 2021, 12:41

Кантрольныя органы Беларусі і Расіі праверылі даныя па выкананні саюзнага бюджэту за 2020 год

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі і Падліковай палаты Расіі разгледзелі вынікі праверкі справаздачы Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2020 год. Пацверджана дакладнасць даных справаздачы па даходах і расходах, заключэнне кантрольных органаў накіравана ў Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДК.

Адзначана, што ў 2020 годзе даходы бюджэту Саюзнай дзяржавы выкананы ў аб'ёме 5,5 млрд расійскіх рублёў, або 100,1 працэнта запланаванага паказчыка.

Выкананне па расходах бюджэту склала 5,1 млрд рублёў (92,9 працэнта планавых назначэнняў). Гэта тлумачыцца ў асноўным эканоміяй бюджэтных сродкаў, якая ўтварылася ва ўмовах абмежавальных мер, прынятых у Беларусі і Расіі па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Толькі па двух раздзелах - "Ахова навакольнага прыроднага асяроддзя і прыродных рэсурсаў, гідраметэаралогія, картаграфія і геадэзія" і "Сельская гаспадарка і рыбалоўства" - расходы выкананы ў прадугледжаным аб'ёме (100 працэнтаў).

Аналіз паказаў, што асноўная ўдзельная вага расходаў бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2014-2020 гады прыпадае на рэалізацыю праграм Саюзнай дзяржавы (61,6 працэнта). У 2020 годзе планавалася рэалізаваць 12 праграм, два праекты і 25 мерапрыемстваў СД.

Касавае выкананне расходаў па праграмах склала 3,3 млрд рублёў, або 98 працэнтаў планавых назначэнняў. Толькі па адной праграме бюджэтныя назначэнні выкананы ў поўным аб'ёме ("Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы").

Расходы на рэалізацыю двух праектаў Саюзнай дзяржавы (на тэрыторыі Расіі - "Стварэнне скульптурнай кампазіцыі для Ржэўскага мемарыяла Савецкаму салдату ў Цвярской вобласці", на тэрыторыі Беларусі - "Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой") склалі 110,2 млн рублёў, або 92,6 працэнта планавых назначэнняў.

Касавае выкананне расходаў на рэалізацыю 15 з 25 прадугледжаных мерапрыемстваў склала 1 млрд рублёў, або 79,7 працэнта планавых назначэнняў. У поўным аб'ёме выкананы расходы па шасці мерапрыемствах.

Пры гэтым памер астаткаў сродкаў бюджэтаў Саюзнай дзяржавы мінулых гадоў зніжаецца: за 2020 год ён зменшыўся ў 1,4 раза да 549,6 млн рублёў (на ўзроўні памеру астаткаў сродкаў на канец 2011 года). Гэтыя грошы накіраваны на фінансаванне новых праграм, праектаў і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы.

Удзельнікі пасяджэння калегій Камітэта дзяржкантролю і Падліковай палаты таксама абмеркавалі парушэнні і недахопы, выяўленыя пры правядзенні праверкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі