.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 студзеня 2021, 16:40

Каля 56 працэнтаў скаргаў у сферы дзяржзакупак у 2020 годзе былі прызнаны абгрунтаванымі - МАРГ

Фота з архіва
Фота з архіва

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 56 працэнтаў скаргаў у сферы дзяржзакупак у 2020 годзе былі прызнаны абгрунтаванымі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

"Камісія МАРГ у 2020 годзе разгледзела 210 скаргаў па працэдурах дзяржаўных закупак. У сувязі з выяўленымі парушэннямі заканадаўства вынесена 131 прадпісанне аб устараненні парушэнняў. Каля 56 працэнтаў скаргаў прызнаны абгрунтаванымі поўнасцю або часткова, 44 працэнты - неабгрунтаванымі", - расказалі ў прэс-службе.

Найбольшая колькасць выяўленых парушэнняў з боку заказчыка (арганізатара) датычыцца ўстанаўлення патрабаванняў да ўдзельнікаў, не прадугледжаных заканадаўствам аб дзяржаўных закупках. Таксама нярэдкія выпадкі, калі апісанне не дае поўнага ўяўлення аб прадмеце дзяржзакупкі. Акрамя таго, у ліку выяўленых парушэнняў - пазначэнне фірменнай назвы тавару або вытворцы без уключэння ў апісанне слоў "або аналаг" ці абгрунтавання немагчымасці выкарыстання аналагічных тавараў.

З боку камісіі па дзяржзакупках найбольш часта сустракаліся парушэнні пры падвядзенні вынікаў працэдуры ў частцы адхілення прапановы ўдзельніка, допуску да таргоў або выбару ўдзельніка-пераможцы.

У Беларусі функцыянуе дзяржаўная інфармацыйна-аналітычная сістэма кіравання дзяржаўнымі закупкамі (ДІАС). У ёй змешчаны рэестр скаргаў на дзеянні (бяздзейнасць) і рашэнні заказчыка (арганізатара), камісіі або яе членаў, аператара электроннай гандлёвай пляцоўкі, якія падаюцца ва ўпаўнаважаны дзяржаўны орган па дзяржзакупках. У ДІАС размяшчаюцца інфармацыя аб прыняцці да разгляду скаргаў, вынікі камеральных праверак, рашэнні аб прызнанні скаргі абгрунтаванай або неабгрунтаванай, а таксама прадпісанні, вынесеныя МАРГ у сувязі з выяўленымі парушэннямі заканадаўства.

За парушэнні парадку правядзення працэдур дзяржаўных закупак, выяўленыя МАРГ у 2020 годзе, да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання або накладання штрафу прыцягнуты 577 службовых асоб заказчыкаў (арганізатараў). Агульная сума штрафаў склала каля Br6,5 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі