Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Інвестыцыйны клімат Беларусі прэзентавалі ў Токіа

Эканоміка 10.05.2018 | 19:56
Фота з архіва
Фота з архіва

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-японскі эканамічны форум адкрыўся сёння ў Токіа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі (НАІП).

Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах актывізацыі інвестыцыйнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва з Японіяй. "У час форуму адбыліся прэзентацыі інвестыцыйнага клімату Беларусі, індустрыяльнага парка "Вялікі камень", беларускай фармацэўтычнай галіны, свабоднай эканамічнай зоны "Магілёў", япона-беларускай прамысловай зоны, іншых інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў сферы машынабудавання, электрамабіляў і высокатэхналагічнага медыцынскага абсталявання", - адзначылі ў НАІП. На форуме выступілі міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка, прэзідэнт ДЖЕТРО Ясусі Акахосі, выконваючы абавязкі дырэктара НАІП Дзяніс Мялешкін.

 "Японія з'яўляецца важным партнёрам для Беларусі, і мы надаём вялікае значэнне развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, у першую чаргу ў інвестыцыйнай сферы. Прысутнасць на форуме прадстаўнікоў японскіх кампаній з сусветным імем, прамысловых асацыяцый і асацыяцый бізнесу пацвярджае цікавасць да Беларусі. Гэта стварае добрую аснову для далейшай актывізацыі кантактаў на міжурадавым і міждзяржаўным узроўні, што аб'ектыўна будзе стымуляваць вывад на больш сістэмную аснову ўзаемадзеяння і паміж бізнесменамі дзвюх краін", - адзначыў Дзяніс Мялешкін.

 

Удзельнікі форуму змаглі азнаёміцца з перспектывамі ўзаемадзеяння з японскімі кампаніямі ў сферах інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій, аўтаматызацыі і робататэхнікі, вытворчасці электрамабіляў і аўтакампанентаў, інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Магчымасці і прыклады паспяховага дзелавога супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Японіяй прадставілі кіраўнік Еўрапейскага аддзялення кампаніі Socionext Inc. Танака Тасіхіка, прэзідэнт кампаніі Toshin Kogyo Сіра Судзукі, кіраўнік прадстаўніцтва Takeda Pharmaceuticals у Беларусі Кокі Сата.

Адбыліся дзелавыя сустрэчы ў фармаце В2В з прадстаўнікамі японскіх кампаній і дзелавых асацыяцый, а таксама пашыраная сустрэча арганізатараў і ўдзельнікаў форуму з членамі групы міжпарламенцкай дружбы "Японія - Беларусь".

Беларуска-японскі эканамічны форум прадоўжыцца 11 мая на дзелавой пляцоўцы ў горадзе Осака. Удзельнікі мерапрыемства наведаюць Кансайскую электрычную кампанію, азнаёмяцца з інфраструктурай падрыхтоўкі да сусветнай выстаўкі "ЭКСПА-2025". Таксама пройдзе рэгіянальная сустрэча "Магілёўская вобласць - прэфектура Осака", кантактна-кааперацыйная біржа, сустрэчы ў фармаце B2B. Запланаваны прэзентацыі праекта smart city японскай кампаніі Socionext, выступленне прэзідэнта кампаніі Chukan Butsu.

Прадстаўнікі беларускай фармацэўтычнай галіны плануюць падпісаць мемарандумы аб супрацоўніцтве з японскімі кампаніямі. Будуць вывучаны перспектывы стварэння сумесных або замежных прадпрыемстваў з японскім інвестыцыйным капіталам па вытворчасці лякарстваў.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі Міністэрства аховы здароўя, НАІП, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, СЭЗ "Магілёў", СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка", беларускіх прадпрыемстваў. З японскай боку ўдзельнікамі форуму сталі прадстаўнікі больш як ста кампаній, у тым ліку Kawasaki, Mitsubishi Corporation, Takeda Pharmaceuticals, Chukan Butsu, Shionogi Pharma, Ono Pharma, Assentia Holdings, МНPS, Argentum Bullet Consulting, Global Media Corporation.

Арганізатары форуму - Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, пасольства Беларусі ў Японіі, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт пры падтрымцы Арганізацыі садзейнічання развіццю знешняга гандлю Японіі (ДЖЕТРО).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.