Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2024, 17:00

Інфляцыя ў ЕАЭС у 2023 годзе склала 7,5 працэнта 

23 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Інфляцыя ў цэлым па Еўразійскім эканамічным саюзе ў 2023 годзе склала 7,5 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Пры гэтым спажывецкія цэны на тавары і паслугі па ЕАЭС у снежні 2023 года ў параўнанні з лістападам 2023 года выраслі на 0,7 працэнта.

"У параўнанні са снежнем 2022 года па ЕАЭС адзначаўся значны прырост цэн на платныя паслугі (на 8,7 працэнта). Цэны на харчовыя тавары за гэты перыяд павялічыліся на 7,8 працэнта, на нехарчовыя тавары - на 6,3 працэнта", - адзначылі ў прэс-службе.

Паводле даных ЕЭК, вышэйшы, чым па ЕЭАС, прырост цэн на харчовыя тавары ў 2023 годзе зафіксаваны ў Казахстане (на 8,5 працэнта) і Расіі (на 8,2 працэнта). Найбольшае павелічэнне цэн на нехарчовыя тавары адзначалася ў Кыргызстане (на 12,2 працэнта) і Казахстане (на 9,1 працэнта), на платныя паслугі - у Казахстане (на 12,4 працэнта) і Кыргызстане (на 9,1 працэнта).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі