Сцяг Чацвер, 19 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 студзеня 2019, 17:35

Інфляцыя ў Беларусі ў 2018 годзе склала 5,6 працэнта

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў снежні 2018 года ў параўнанні з лістападам 2018-га склаў 100,8 працэнта, са снежнем 2017 года - 105,6 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Мэтавы параметр па інфляцыі на 2018 год - не больш як 6 працэнтаў.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у снежні 2018 года ў параўнанні з лістападам 2018-га склаў 100,3 працэнта, са снежнем 2017-га - 104,8 працэнта.

Харчовыя тавары ў снежні падаражэлі на 1,2 працэнта ў параўнанні з лістападам 2018 года і на 5,7 працэнта ў параўнанні са снежнем 2017 года. Цэны на нехарчовыя тавары знізіліся на 0,1 працэнта ў параўнанні з лістападам 2018 года і выраслі на 3,8 працэнта ў параўнанні са снежнем 2017-га.

Індэкс спажывецкіх цэн на паслугі ў снежні склаў 101,2 працэнта да лістапада 2018 года і 108,1 працэнта да снежня 2017-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі