Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2021, 15:11

"Гомельтранснафта" абмежавала прапампоўванне па "Дружбе" ў Польшчу з-за рамонту

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомельтранснафта Дружба" на трое сутак абмежавала прапампоўванне нафты па нафтаправодзе "Дружба" ў напрамку Польшчы з-за пазапланавага рамонту, які пачаўся ўчора, на адной з ветак трубаправода. Аб гэтым паведаміў прадстаўнік "Транснафты" Ігар Дзёмін, інфармуе ТАСС.

"З учарашняга дня "Гомельтранснафта" пачала пазапланавы рамонт на адной з ветак магістральнага нафтаправода "Дружба", абмежаваўшы прапампоўванне ў напрамку Адамавай Заставы (Польшча) арыенціровачна на трое сутак, пры гэтым планавае заданне месяца не пераглядаецца", - сказаў Ігар Дзёмін.

Нафтаправод "Дружба" забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і яе транзіт у Еўропу. Трубаправод бярэ свой пачатак у Самарскай вобласці, праходзіць праз Бранск і далей разгаліноўваецца на два ўчасткі: паўночны і паўднёвы, праходзіць праз Беларусь, Украіну, Польшчу, Чэхію, Славакію, Германію, Венгрыю, Латвію, Літву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі