ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 жніўня 2022, 14:23

Гендырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната: пастаўляем на ўнутраны рынак і на экспарт, нарошчваем аб'ёмы вытворчасці

Генадзь Салавей
Генадзь Салавей

3 жніўня, Нясвіжскі раён /Кар. БЕЛТА/. Гарадзейскі цукровы камбінат пастаўляе прадукцыю на ўнутраны рынак і на экспарт і мае намер нарошчваць аб'ёмы вытворчасці. Аб гэтым заявіў сёння журналістам генеральны дырэктар камбіната Генадзь Салавей па выніках наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер самая галоўная задача, якая стаіць перад цукровым заводам, - вырабіць запланаваныя аб'ёмы. Буракі ў гэтым годзе нас радуюць, добрыя разлікі на ўраджай. Важна таксама падрыхтавацца да 2023 года. Набываем тэхніку, бяром у арэнду зямлю на тэрыторыі Мінскай і Гродзенскай абласцей, з Віцебскай таксама не адыходзім. Будзем нарошчваць аб'ёмы. Усяго для нас вырошчваюць цукровыя буракі больш за 70 гаспадарак, акрамя таго, ёсць свая сельгасарганізацыя. Мы з імі вядзём работу, аказваем фінансавую падтрымку", - сказаў Генадзь Салавей.

Паводле яго слоў, па буракасейнай зоне камбіната да 15 жніўня 70 працэнтаў камбайнаў будзе гатова да ўборкі, астатнія будуць гатовы да верасня.

Асноўную долю цукру камбінат пастаўляе на ўнутраны рынак, у тым ліку кандытарскім прадпрыемствам. Ёсць добры попыт і на знешнім рынку. Так, у Расію пастаўляюць як цукар, так і фруктовую прадукцыю. Як адзначыў гендырэктар камбіната, сёння цана маржынальная.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі