Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 сакавіка 2023, 12:13

Галоўчанка: у Беларусі і Валгаградскай вобласці добрыя рэзервы для развіцця супрацоўніцтва ў АПК

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Валгаградскай вобласці добрыя рэзервы для развіцця супрацоўніцтва ў АПК. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час рабочай сустрэчы з губернатарам Валгаградскай вобласці Андрэем Бачаровым у Валгаградзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках 2022 года наш тавараабарот харчовых тавараў і сельгассыравіны вырас амаль у 2 разы. Мы экспартуем у рэгіён малако і малакапрадукты, рыбу і рыбапрадукты, шакалад, імпартуем у асноўным кармы для жывёл. Узаемадзеянне наладжана. Трэба і далей развіваць гэты напрамак, асабліва з улікам таго, што валгаградская аграпрамысловая вытворчасць дэманструе высокія вынікі. У нас добрыя рэзервы для паглыблення супрацоўніцтва ў сферы АПК", - сказаў Раман Галоўчанка.

Беларускі бок гатовы прапанаваць новыя ўзоры тэхнікі для патрэб сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў Валгаградскай вобласці, у тым ліку пагрузчыкі, меліяратыўную тэхніку.

У час рабочага візіту ў Валгаград прэм'ер-міністр Беларусі таксама наведае АТ "Волжскі трубны завод" і ТАА "Карпарацыя "Волма". Акрамя таго, запланавана сумеснае пасяджэнне прадстаўнікоў беларускіх прамысловых прадпрыемстваў і Савета пры губернатары Валгаградскай вобласці па развіцці прамысловасці і паліўна-энергетычнага комплексу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі