21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост ВУП Беларусі ў 2025 годзе запланаваны вышэйшы за тэмпы развіцця сусветнай эканомікі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння на пасяджэнні мы фіналізуем падрыхтоўку да ўнясення кіраўніку дзяржавы праектаў важнейшых параметраў прагнозу бюджэту і мэтавых паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2025 год. Праекты дакументаў былі разгледжаны і ў цэлым адобраны на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, былі дадзены асобныя даручэнні па дапрацоўцы шэрага пытанняў. У выніку ўнесены ўдакладненыя праекты дакументаў. Ключавыя параметры ўрада і Нацыянальнага банка на наступны год засталіся без змяненняў. Рост эканомікі запланаваны на ўзроўні 4,1 працэнта, што вышэй за тэмпы развіцця сусветнай эканомікі", - сказаў Раман Галоўчанка.
У аснове росту - актыўнае інвестыцыйнае развіццё, прырост інвестыцый у асноўны капітал павінен скласці 7,8 працэнта пры агульным аб'ёме амаль Br50 млрд. Плануецца рэалізацыя больш як 600 інвестыцыйных праектаў, уключаючы 134 рэгіянальныя, 70 імпартазамяшчальных і 27 інтэграцыйных.
У планах пабудаваць 4,5 млн кв.м жылля, у тым ліку з павелічэннем арэнднага ў колькасці 600 тыс. кв.м. Запланаваны будаўніцтва і рэканструкцыя 15 дзіцячых садоў, 26 школ (з іх не менш як 10 новых), каля 20 спартыўных аб'ектаў і 23 аб'екты аховы здароўя, узвядзенне і рамонт больш як 1,5 тыс. км дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння.
Экспарт плануецца павялічыць на 5,4 працэнта. "Паводле разлікаў Міністэрства эканомікі, прагнозы развіцця знешніх рынкаў даюць магчымасць нарасціць валютную выручку на $2,8 млрд. Аб'ёмы экспарту павінны дасягнуць $52 млрд. Гэта максімальнае значэнне на гарызонце даследаванняў. Пры гэтым сальда знешняга гандлю прагназуецца дадатным на ўзроўні 0,5 працэнта да ВУП", - адзначыў прэм'ер-міністр.
Паводле яго слоў, інфляцыю неабходна ўтрымаць у параметрах пяцігадовай праграмы - не больш як 5 працэнтаў.

"Рэалізацыя запланаваных паказчыкаў мэтавага сцэнарыя дасць магчымасць забяспечыць рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва на ўзроўні 4 працэнты пры росце рэальнай зарплаты на 4,7 працэнта", - рэзюмаваў кіраўнік беларускага ўрада.-0-
Фота Паўла Арлоўскага