Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 кастрычніка 2022, 19:41

Галоўчанка расказаў, за кошт чаго будзе расці беларуская эканоміка ў 2023 годзе

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка назваў ключавыя фактары росту эканомікі ў наступным годзе ў час пасяджэння Савета Міністраў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Першае - апераджальны рост унутранага попыту за кошт нарошчвання інвестыцый у асноўны капітал. Плануецца рэалізацыя 129 рэгіянальных, 51 імпартазамяшчальнага і 14 інтэграцыйных праектаў на Br4,1 млрд, якія забяспечаны крыніцамі і механізмамі фінансавання. Акрамя таго, будзе пабудавана 4,3 млн кв.м жылля, у тым ліку 1,3 млн кв.м з дзяржаўнай падтрымкай", - сказаў Раман Галоўчанка.

Другое - рост экспарту на 5,5 працэнта. "Паводле разлікаў Мінэканомікі, развіццё знешніх рынкаў дае магчымасць нарасціць валютную выручку на $2,5 млрд пры павелічэнні экспартных паставак у РФ на $1,4 млрд і ў КНР на $300 млн", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, ключавыя параметры работы ўрада і Нацыянальнага банка на 2023 год засталіся без змяненняў, за выключэннем паказчыка па інфляцыі, які быў скарэкціраваны Міністэрствам эканомікі па выніках нарады кіраўніка дзяржавы з эканамічным блокам. "Нагадаю асноўныя лічбы: тэмп росту ВУП павінен скласці 103,8 працэнта, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны павялічыцца на 4,1 працэнта пры росце рэальнай зарплаты на 4,6 працэнта. Прырост інвестыцый у асноўны капітал - 22,3 працэнта. Інфляцыя - не большая за 7-8 працэнтаў. Усе важнейшыя параметры балансуюцца паміж сабой", - падкрэсліў кіраўнік урада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі