Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 мая 2022, 18:02

Галоўчанка: неабходна працаваць над зніжэннем працэнтнай стаўкі па крэдытах для будаўніцтва жылля

11 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Неабходна прадаўжаць работу над зніжэннем працэнтнай стаўкі па крэдытах для будаўніцтва жылля. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па выніках нарады, прысвечанай праблемным пытанням будаўнічай галіны, якая прайшла сёння ў Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта пытанне звязана з дастатковасцю рэсурсаў, якія накіроўваюцца на мэты крэдытавання. Не сакрэт, што цяпер даволі складаная сітуацыя з фандаваннем у камерцыйных банках. Звязана гэта ў многім з абмежаваннем пазыковых крыніц. Таму скаргі, якія гучаць аб звужэнні спажывецкага крэдытавання, - гэта прадукт тых, хто настойваў на тым, каб Беларусь не мелі магчымасці пазык на заходнім рынку. Але сітуацыя выраўноўваецца", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка прывёў у прыклад Беларусбанк, які аднавіў праграму крэдытавання жылля першым з камерцыйных банкаў. "Аднак працэнт пакуль высокі - амаль 23 працэнты. Трэба прадаўжаць працаваць над зніжэннем, але гэта задача не з лёгкіх. Цяпер кідаем усе крэдытныя і бюджэтныя рэсурсы на тое, каб выканаць праграму па будаўніцтве жылля з дзяржаўнай падтрымкай. Гэта таксама немалыя фінансавыя сродкі, якія патрабуюцца як для камерцыйных банкаў, каб выдаваць крэдыты, так і ад бюджэту дзяржавы, каб змяншаць працэнтную стаўку", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён запэўніў, што жыллёвая праграма для шматдзетных сем'яў, іншых ільготных катэгорый у краіне будзе выканана. Што датычыцца камерцыйных ставак, работа над гэтым прадаўжаецца. Раман Галоўчанка прывёў у прыклад Расійскую Федэрацыю, дзе цяпер пакрыху апускаецца стаўка рэфінансавання. "Чакаем, што такі працэс будзе ў нас. Разумеем актуальнасць пытання: гэта не толькі жыллё, але і ў цэлым сфера спажывецкага крэдытавання, якая звузілася. А гэта той рэсурс для нацыянальнай эканомікі, які трэба задзейнічаць. У бліжэйшы час рэзкага зніжэння ставак не будзе. Аднак у розныя перыяды нашага жыцця стаўкі падымаліся, потым вярталіся назад: было, што яны даходзілі да 40 працэнтаў і вышэй. Потым адыгрываліся назад, сітуацыя выраўноўвалася. Я ўпэўнены, што мы справімся і з гэтым перыядам", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Крэдытнае зацішша не паўплывала на рост даўгабудаў, дадаў Раман Галоўчанка. "Ёсць пэўны аб'ём пабудаваных кватэр, якія пакуль не распрададзены да канца. Але гэта стандартная сітуацыя. Як правіла, кватэры разлятаюцца ў перыяд рэзкіх перападаў курсаў валют. Яны прадаюцца, але глабальна замарожаных грошай у будоўлі няма. Абмяркоўвалі, як стымуляваць попыт, сумесна з банкамі прапрацаваць новыя праграмы і механізмы. Напрыклад, адтэрміноўкі плацяжоў. Па выніках нарады такія задачы пастаўлены", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі