Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2022, 12:11

Галоўчанка: Беларусь зацікаўлена ў прыходзе на айчынны рынак азіяцкіх вытворцаў

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў прыходзе на айчынны рынак азіяцкіх вытворцаў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе па пытанні экспарту ў краіны далёкай дугі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння асноўная тэма нарады - экспарт, разам з тым нельга забываць і аб інвестыцыйных праектах. Прамыя замежныя інвестыцыі ў Беларусь прадаўжаюць расці. У першым квартале на чыстай аснове іх рост склаў 45 працэнтаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што краіна зацікаўлена ў прыходзе на беларускі рынак азіяцкіх вытворцаў. "Ва ўмовах згортвання заходнімі кампаніямі вытворчасцей у Расіі, разгорнецца сапраўдная барацьба за азіяцкія інвестыцыі. Іх прыцягненне таксама з'яўляецца вельмі запатрабаваным напрамкам работы кіраўнікоў загранустаноў у адпаведных краінах", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі