Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 снежня 2021, 09:45

Галоўчанка аб прыярытэтах на 2022 год: павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі і даходаў насельніцтва

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі і ўзроўню даходаў насельніцтва будуць у прыярытэце ў 2022 годзе. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Наша мэта на бліжэйшы год - дасягненне двух важнейшых прыярытэтаў. Гэта павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі і ўзроўню даходаў насельніцтва. Упэўнены, што гэтыя і іншыя амбіцыйныя задачы нам пад сілу", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён звярнуў увагу, што эканоміка сёння працуе ўстойліва і збалансавана. "Выраслі заработная плата і рэальныя даходы нашых грамадзян, забяспечана бесперабойная работа прадпрыемстваў, захаваны працоўныя калектывы. Кожны, хто сумленна працаваў, з гонарам можа сказаць, што ў гэтым выніку ёсць і яго ўклад", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"2021 год запомніўся нам сваёй высокай дынамікай, з'яўленнем новых выклікаў, з якімі дзякуючы мудрасці і вытрымцы, патрыятызму і з'яднанасці нашых грамадзян удалося справіцца. Па сутнасці, сітуацыя прымусіла нас адаптавацца да жыцця і працы ва ўмовах новай рэальнасці, у якой нам важна было знайсці правільныя шляхі і рашэнні. Усе рэсурсы былі сканцэнтраваны на забеспячэнні сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў краіне як у бягучым перыядзе, так і на аглядную перспектыву. Трэба аддаць належнае - мы з гэтым паспяхова справіліся разам, плячо ў плячо, увасобіўшы на практыцы ідэю Года народнага адзінства", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі