19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраванне размеркаванымі спецыяльнымі правамі пазыкі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) і іх улік будзе ажыццяўляць Нацыянальны банк Беларусі. Гэта прадугледжана сумеснай пастановай Савета Міністраў і Нацбанка нумар 246/7 ад 16 красавіка 2019 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Раней гэтыя функцыі належалі Міністэрству фінансаў Беларусі.
Спецыяльныя правы пазыкі ў Міжнародным валютным фондзе (Special Drawing Rights) - штучна створаныя міжнародныя рэзервовыя сродкі, прызначаныя для ўрэгулявання сальда плацежных балансаў, папаўнення афіцыйных валютных рэзерваў і разлікаў з МВФ.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 мая.-0-