
7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У лютым фізічныя асобы ў Беларусі выступілі чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $31,6 млн больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Агульны аб'ём купленай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў лютым склаў $716,5 млн, прададзенай - $748,1 млн. У цэлым за студзень-люты бягучага года купля фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіла яе продаж на $28,8 млн.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў лютым выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі амаль на $255 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб'ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў лютым склаў $2,09 млрд, прададзенай - $1,835 млрд.
За студзень-люты купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $269 млн.-0-