Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 ліпеня 2021, 11:59

Еўрабанк выключаны з Адзінага дзяржрэгістра юрасоб і ІП

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Закрытае акцыянернае таварыства "Еўрабанк" выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у адпаведнасці з пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 20 ліпеня 2021 года нумар 208, паведамляе БЕЛТА са спасылай на сайт Нацбанка.

ЗАТ "Еўрабанк" было зарэгістравана 9 верасня 2009 года і дзейнічала на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці без права прыцягнення на рахункі і ва ўклады (дэпазіты) грашовых сродкаў фізічных асоб.

Рашэнне аб ліквідацыі банка было прынята агульным сходам акцыянераў ЗАТ "Еўрабанк" 13 жніўня 2015 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі