Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Электронныя грошы ў Беларусі выпускаюць 9 банкаў

Эканоміка 14.08.2015 | 19:46
14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі электронныя грошы ў абарачэнне выпускаюць 9 банкаў. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 1 ліпеня, электронныя грошы выпускаюць у абарачэнне Белгазпрамбанк (электронныя грошы сістэм EasyPay, "Берліа", "МТС Грошы"), Тэхнабанк (электронныя грошы сістэмы Тэхнабанк на тэхнічнай платформе сістэмы WebMoney Transfer), Парытэтбанк (iPay), Банк Масква-Мінск (W1 Bel), Трастбанк (iPay), Пріорбанк (Belqi, "ОСМП", iPay). Белінвестбанк, Беларусбанк, Пріорбанк, Белаграпрамбанк выпускаюць электронныя грошы, доступ да якіх забяспечваецца праз папярэдне аплачаную картку, эмітаваную ў рамках плацежных сістэм VISA, MasterCard, БЕЛКАРТ.

Белгазпрамбанк таксама пагашае электронныя грошы нерэзідэнтаў сістэм "Расберліа-Карт" і "Крысмар".

З дапамогай электронных грошай сістэм "Берліа", "Расберліа-Карт", "Крысмар" можна аплаціць паліва і спадарожныя тавары на аўтазаправачных станцыях. Электронныя грошы сістэм EasyPay, WebMoney Transfer, W1 Bel і Belqi выкарыстоўваюцца фізічнымі асобамі для аплаты тавараў (паслуг) у інтэрнэце і для пераводаў паміж фізічнымі асобамі ў рамках названых сістэм у адпаведнасці з заканадаўствам.

Электронныя грошы сістэмы iPay выкарыстоўваюцца для аплаты тавараў (паслуг) пры дапамозе каналаў сувязі, прадастаўленых мабільнымі аператарамі (МТС, Life, Velcom); электронныя грошы сістэмы "МТС Грошы" выкарыстоўваюцца для аплаты тавараў (паслуг) праз каналы сувязі, прадастаўленыя мабільным аператарам МТС.

Праз устройствы па прыёме наяўных грошай (устройствы cash-in) распаўсюджваюцца электронныя грошы сістэмы "ОСМП". Пры дапамозе такіх электронных грошай аплачваюцца паслугі, якія прадастаўляюцца рэзідэнтамі - камунальныя паслугі, паслугі мабільных аператараў, інтэрнэт-правайдараў і інш. Папярэдне аплачаныя карткі Белінвестбанка, Пріорбанка, Беларусбанка, Белаграпрамбанка выпускаюцца ў рамках плацежных сістэм VISA, MasterCard, БЕЛКАРТ і могуць быць выкарыстаны ў парадку, аналагічным выкарыстанню банкаўскай плацежнай карткі.

Паводле інфармацыі Нацбанка, за 2014 год было выпушчана ў абарачэнне электронных грошай на суму Br3 трлн 277 млрд, што ў 1,21 раза больш, чым за папярэдні год, праведзена больш як 13 млн аперацый выкарыстання электронных грошай. За мінулы год пагашана Br3 трлн 421 млрд электронных грошай - у 1,28 раза больш, чым за 2013-ы.

На 1 студзеня 2015 года было адкрыта амаль 3 млн электронных кашалькоў (у 1,4 раза больш, чым на пачатак 2014 года).

Права на выпуск электронных грошай у абарачэнне прадастаўлена толькі банкам і нябанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям Беларусі. Нацбанкам вызначаецца парадак правядзення аперацый з электроннымі грашыма.
Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.