Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 снежня 2022, 19:47

Эксперт расказаў, у якіх галінах прамысловасці Беларусь і РФ будуць развіваць кааперацыю

26 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Рэктар Усерасійскай акадэміі знешняга гандлю Мінэканамразвіцця РФ Сяргей Сінельнікаў-Мурылёў 26 снежня на прэс-канферэнцыі падзяліўся меркаваннем, у якіх галінах прамысловасці Беларусь і Расія будуць развіваць кааперацыю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Эксперт нагадаў, што адна з 28 саюзных інтэграцыйных праграм, зацверджаных Вышэйшым дзяржаўным саветам Саюзнай дзяржавы ў лістападзе 2021 года, а менавіта 20-я, прысвечана адзінай прамысловай палітыцы. "Тут вялікі прарыў у тым, што да дзяржзакупак дапускаюцца расійскія прадпрыемствы ў Беларусі і беларускія - у Расіі. Каб гэта запусціць, быў адобраны праект пагаднення паміж урадамі нашых краін аб адзінай прамысловай палітыцы. Яно ў бліжэйшы час будзе зацверджана. Ключавое ў ім - прызнанне тэхналагічных аперацый, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Менавіта адзіны падыход да гэтага пытання дасць магчымасць удзельнічаць у дзяржзакупках без абмежаванняў і ўсялякіх перашкод", - растлумачыў ён.

"Што датычыцца канкрэтных напрамкаў кааперацыі, то, відаць, гэта традыцыйныя для нас сферы: аўтамабільнае і сельскагаспадарчае машынабудаванне, спецтэхніка, станкі і абсталяванне і, вядома ж, мікраэлектроніка", - сказаў Сяргей Сінельнікаў-Мурылёў. Што ж датычыцца выдзяляемых расійскім бокам для Беларусі крэдытных рэсурсаў на імпартазамяшчэнне, то, на яго думку, за гэтыя сродкі будзе развівацца вытворчасць аўтакампанентаў, станкабудаванне, інструментальная прамысловасць.

"Таксама гэтай восенню падпісана міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне мікраэлектронікі. У рамках гэтага пагаднення будуць развівацца такія беларускія прадпрыемствы, як "Інтэграл" і "Планар". Відаць, будзе рэалізаваны праект "Еўразійскі электробус" па вытворчасці электрычных аўтобусаў для гарадоў", - дадаў эксперт.

"Вось гэтыя напрамкі мы бачым перспектыўнымі, і яны ўжо закладзены ў існуючыя міжурадавыя рашэнні", - рэзюмаваў Сяргей Сінельнікаў-Мурылёў.

Намеснік міністра эканамічнага развіцця РФ Дзмітрый Вольвач падкрэсліў: узаемнае прызнанне тэхналагічных аперацый - важнейшая частка адзінай прамысловай палітыкі. "З аднаго боку, гэта яшчэ больш адкрые рынкі нашых краін для прадукцыі, выпушчанай на тэрыторыі адной з краін - удзельніц Саюзнай дзяржавы, з другога боку, дасць магчымасць дасягнуць больш высокага ўзроўню лакалізацыі і кааперацыі і сур'ёзна зрушыць наперад рэалізацыю адзінай прамысловай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве. Я думаю, у бліжэйшы час мы адчуем вынік, ва ўсякім разе, у тых галінах, дзе ўжо запушчаны канкрэтныя кааперацыйныя імпартазамяшчальныя праекты", - заявіў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі