Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 снежня 2019, 16:03

Экспартны патэнцыял "Беллеспаперапрама" ў 2020 годзе плануюць прадставіць на 10 выстаўках за мяжой

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" плануюць у 2020 годзе прадставіць свой экспартны патэнцыял на 10 буйнейшых міжнародных выстаўках, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Сярод іх выстаўкі ў Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне. Бліжэйшая - Міжнародная выстаўка мэблі і прадметаў інтэр'ера IMM Cologne - адбудзецца 13-19 студзеня ў Кёльне. На беларускім стэндзе будзе прэзентавана прадукцыя вядучых вытворцаў мэблі ў сістэме канцэрна.

Практычна ўсе прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" - гэта экспартаарыентаваныя вытворцы. Амаль 70 працэнтаў прадукцыі яны пастаўляюць на знешнія рынкі. У шэрага арганізацый доля экспарту перавышае 90 працэнтаў. Геаграфія паставак прадпрыемстваў галіны ахоплівае 69 краін. Прадукцыю ведаюць ва ўсіх краінах Еўропы, у ЗША, Новай Зеландыі, Індыі, Кітаі і Егіпце.

"Пашырэнне геаграфіі экспарту - вынік палітыкі канцэрна па дыверсіфікацыі рынкаў збыту. Штогод прадпрыемствы галіны адкрываюць для сябе ад пяці да 10 новых напрамкаў знешняга гандлю. І адным з інструментаў у справе асваення новых рынкаў, папулярызацыі і рэкламы прадукцыі, безумоўна, з'яўляюцца міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі