Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 красавіка 2019, 19:58

Экспарт беларускіх тавараў і паслуг у студзені-лютым знізіўся на 1 працэнт да $6,2 млрд

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені - лютым 2019 года знізіла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га на 1 працэнт да $6,2 млрд. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў амаль $12 млрд, што на 2,4 працэнта менш, чым у аналагічным перыядзе 2018-га. У тым ліку экспарт склаў $6,2 млрд (зніжэнне на 1 працэнт), імпарт - $5,8 млрд (зніжэнне на 3,8 працэнта). Дадатнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі склала $379 млн (у студзені - лютым 2018-га - $215 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў скараціўся на 3,1 працэнта да $10 млрд. Экспарт тавараў зменшыўся на 2,6 працэнта да $4,9 млрд, імпарт - на 3,6 працэнта амаль да $5,1 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $217,7 млн (у студзені - лютым 2018-га яно таксама было адмоўным і складала $274,7 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг за два месяцы перасягнуў $2 млрд (101,5 працэнта да студзеня - лютага 2018 года). Экспарт паслуг склаў $1,3 млрд (рост на 5,6 працэнта), імпарт - $0,7 млрд (мінус 5,3 працэнта). Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатным у памеры $596,7 млн (у студзені - лютым 2018 года дадатнае сальда складала $489,7 млн).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі