Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2020, 17:33

Дырэкцыя лічбавых ініцыятыў створана ў ЕАБР

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэкцыя лічбавых ініцыятыў створана ў Еўразійскім банку развіцця. Работу новага падраздзялення курыруе намеснік старшыні праўлення ЕАБР Тыгран Саркісян, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

Асноўная задача дырэкцыі - забеспячэнне дзейнасці Фонду лічбавых ініцыятыў, які заснаваны на апошнім пасяджэнні савета банка 30 чэрвеня. Мэтай фонду з'яўляецца аказанне садзейнічання дзяржавам - членам ЕАБР у фарміраванні інструментаў і практык лічбавай трансфармацыі з дапамогай інтэграцыі іх інфармацыйных рэсурсаў і ўдзелу ў распрацоўцы і фінансаванні праектаў.

"Работа Фонду лічбавых ініцыятыў Еўразійскага банка развіцця пераходзіць у практычную плоскасць. Першапачатковы ўзнос у памеры $10 млн з неразмеркаванага прыбытку ЕАБР мінулых гадоў сфарміраваны. У бліжэйшы час на сайце банка з'явіцца спецыялізаваны раздзел з падрабязнай інфармацыяй. Да пачатку верасня намі будзе завершана работа над праграмай дзейнасці фонду. Нашы акцыянеры ўжо агучваюць свае ініцыятывы", - паведаміў Тыгран Саркісян.

Еўразійскі банк развіцця - міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная для садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з'яўляюцца Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі