Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Доступ на кітайскі рынак атрымалі яшчэ пяць беларускіх малочных прадпрыемстваў

Эканоміка 25.04.2019 | 14:29
Фота Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
Фота Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доступ на кітайскі рынак адкрыты для прадукцыі яшчэ пяці малочных прадпрыемстваў Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Зінаіда Бярэшчанка.

Паводле яе слоў, 24 красавіка адбылася сустрэча міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоля Хацько з кіраўніцтвам Галоўнага мытнага ўпраўлення Кітая Ні Юйэфэнам. Па выніках сустрэчы падпісаны пратакол паміж двума ведамствамі па патрабаваннях каранціну і здароўя для кармавых малочных прадуктаў, прызначаных для экспарту з Беларусі ў Кітай.

Адкрыты доступ на кітайскі рынак для прадукцыі прадпрыемстваў "Малочныя горкі", "Бабруйскмалако", Нясвіжскага завода дзіцячага харчавання, сухой малочнай сыроваткі вытворчасці Капыльскага філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната і "Малако". Таксама ўзгоднены і зацверджаны сертыфікат для экспарту ў Кітай рыбнай прадукцыі. Атрыманы дазвол на экспарт курыных лапак у КНР з раней акрэдытаваных птушкафабрык.

"Бакі маюць намер у далейшым прадоўжыць канструктыўнае супрацоўніцтва па пашырэнні пераліку беларускай прадукцыі для экспарту ў Кітай, у тым ліку цукровабурачных жамерын, мукі, мёду і агародніны", - дадала Зінаіда Бярашчанка.

У 2018 годзе экспарт беларускіх арганізацый сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў Кітай склаў $82,362 млн, што ў 4,4 раза перасягнула аб'ёмы экспарту 2017 года. За першыя два месяцы 2019 года гэты паказчык склаў $9,22 млн, што ў 3,3 раза перавысіла аб'ём экспарту за аналагічны перыяд 2018 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.