Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 красавіка 2020, 13:59

Для падтрымкі эканомік краін ЕАЭС Такаеў прапануе ствараць новыя рэгіянальныя вытворчыя ланцужкі

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для падтрымкі эканомік краін ЕАЭС у неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі неабходна ствараць новыя рэгіянальныя вытворча-тэхналагічныя ланцужкі. З такой прапановай выступіў Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў на рабочай сустрэчы членаў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якая адбылася ў рэжыме відэаканферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя рэакцыі на бягучую сітуацыю Прэзідэнт Казахстана лічыць важным прыняць меры на сярэднюю і доўгатэрміновую перспектыву. "Нашы краіны маюць значныя магчымасці па вытворчасці сельскагаспадарчых і харчовых тавараў. Мы маглі б прадумаць механізмы ўмацавання ўзаемадзеяння па павышэнні харчовай самазабяспечанасці, максімальнай вытворчасці ўласнай гатовай прадукцыі, выхадзе на знешнія рынкі, абмене вопытам у агранавуцы", - сказаў ён.

У час відэаканферэнцыі

Важным напрамкам сумеснай работы ў ЕАЭС можа стаць фарміраванне рэгіянальных вытворча-тэхналагічных ланцужкоў. "Крызіс значна зменіць глабальны ландшафт ланцужкоў дабаўленых вартасцей. Нацыяналізацыя, рэгіяналізацыя ў значнай ступені будуць вызначаць структуру глабальнай вытворчасці, гандлю і лагістыкі. З улікам гэтых змяненняў можна пачаць стварэнне рэгіянальных ланцужкоў дабаўленых вартасцей на аснове канкурэнтных пераваг нашых эканомік", - адзначыў Касым-Жамарт Такаеў.

На яго думку, трэба перагледзець падыходы да ўзаемнага гандлю "з улікам безумоўнага безбар'ернага руху тавараў, якiя ствараюцца ў рамках саюза". "Мы неаднаразова абмяркоўвалі пытанні ўстаранення бар'ераў на нашым унутраным рынку. На жаль, у перыяд крызісу з'яўляюцца новыя бар'еры. Відаць, на гэтым этапе іх не пазбегнуць, гэта цалкам зразумела. Але важна не даць ім набыць перманентны характар, замацавацца ў нарматыўнай і правапрымяняльнай практыцы", - падкрэсліў Прэзідэнт Казахстана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі