Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 кастрычніка 2020, 15:41

Для малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі правядуць больш за 60 бясплатных кансультацый

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 60 бясплатных кансультацый для малога бізнесу правядуць у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Бясплатныя кансультацыі ў сферах юрыспрудэнцыі, маркетынгу, бізнес-працэсаў і фінансавага менеджменту для малога бізнесу, індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых прадугледжаны праектам "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь". Ён фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі.

"Мэта мерапрыемстваў - мінімізаваць негатыўныя наступствы ад COVID-19 і падтрымаць прадпрымальніцкую актыўнасць у рэгіёнах", - растлумачылі ў прэс-службе.

Індывідуальныя кансультацыі будуць праводзіцца дыстанцыйна. Разгорнутыя і дэталёвыя рашэнні на запыт пісьмова дадуць эксперты праекта.

Прыняць удзел могуць прадстаўнікі бізнесу ў 12 пілотных рэгіёнах праекта: Браслаўскім, Маладзечанскім, Лідскім, Бярозаўскім, Кобрынскім, Аршанскім, Барысаўскім, Клічаўскім, Быхаўскім, Жлобінскім, Хойніцкім і Брагінскім раёнах.

Для ўдзелу неабходна падаць заяўку і запоўніць анкету да 1 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі