Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 студзеня 2020, 11:38

Дэпутаты рыхтуюць ратыфікацыю пратакола аб павелічэнні для Беларусі нарматыву па ўвазных мытных пошлінах у ЕАЭС

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў разгледзіць на вясенняй сесіі законапраект аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС ад 29 мая 2014 года, а таксама аб змяненні і спыненні дзеяння асобных міжнародных дагавораў. Ён прадугледжвае сярод іншага павелічэнне для Беларусі нарматыву па ўвазных мытных пошлінах у ЕАЭС. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч.

Павелічэнне плануецца на 0,3 працэнтнага пункта, з 4,56 да 4,86 працэнта, за кошт змяншэння нарматываў, устаноўленых для Расіі і Казахстана на 0,2 і 0,1 працэнтнага пункта адпаведна. "Гэта дасць магчымасць Беларусі скараціць адмоўнае сальда сустрэчных патокаў сум увазных мытных пошлін і, пачынаючы з бягучага года, дадаткова атрымліваць у даход бюджэту каля Br80 млн", - адзначыла Людміла Ніжэвіч.

Яна нагадала, што нарматывы ўвазных мытных пошлін паміж бюджэтамі краін ЕАЭС пачалі прымяняцца з 1 верасня 2010 года. З таго часу яны неаднаразова карэкціраваліся, у тым ліку ў бок змяншэння для дзяржаў, якія стаялі ля вытокаў фарміравання саюза, - Расіі, Беларусі і Казахстана. "Пры гэтым за ўвесь перыяд функцыянавання ЕАЭС Беларусь, у адрозненне ад іншых краін саюза, не зрабіла ніякіх дзеянняў па карэкціроўцы механізма размеркавання, якія прывялі б да зніжэння паступлення пошлін (прымяненне выключэнняў, увядзенне санкцый і да т.п.), па-партнёрску падыходзіла да пытанняў, што ўзнімаюцца краінамі ў перыяд далучэння", - звярнула ўвагу парламентарый.

"Улічваючы гэта, у нашай краіны былі ўсе аб'ектыўныя падставы для пераразліку нарматываў у бок павелічэння", - дадала Людміла Ніжэвіч.

Адна з мэт ЕАЭС - стварэнне ўмоў для стабільнага развіцця эканомік краін-удзельніц. "Ад таго, наколькі выразна і карэктна ў саюзе будуць выпрацаваны і ўзгоднены асноўныя прынцыпы рэгулявання ўнутранага рынку тавараў, наколькі глыбока вывучаны і ўлічаны інтарэсы ўсіх удзельнікаў, залежаць канкурэнтаздольнасць нацыянальных эканомік і магчымасць краін процістаяць знешнім выклікам", - рэзюмавала дэпутат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі