Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 верасня 2022, 16:29

Чунцын, Цындаа, Цяньцзінь: Беларусь пашырыць супрацоўніцтва з кітайскімі гарадамі і рэгіёнамі

16 верасня, Самарканд /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай будуць пашыраць міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі аб устанаўленні адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, якая прынята ў Самаркандзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Бакі станоўча ацэньваюць правядзенне гадоў рэгіёнаў Кітайскай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь у 2021-2022 гадах і будуць заахвочваць адкрыццё на ўзаемнай аснове прадстаўніцтваў рэгіянальных суб'ектаў дзвюх краін на тэрыторыях адна адной", - адзначаецца ў дакуменце.

Акрамя таго, вітаецца пашырэнне паглыбленага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з гарадамі Чунцын, Цындаа, Цяньцзінь, а таксама іншымі гарадамі і правінцыямі Кітая.

"Бакі падтрымліваюць правядзенне Форуму рэгіёнаў", - гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі, у адпаведнасці з якой Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка павысілі ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва да адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі