ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 26 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 студзеня 2021, 10:36

БУТБ і казахстанская біржа "Астана" маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферы электроннага гандлю

Фота з архіва
Фота з архіва

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дамоўленасць аб актывізацыі супрацоўніцтва ў сферы электроннага біржавога гандлю дасягнута па выніках анлайн-перагавораў паміж кіраўніцтвам Беларускай універсальнай таварнай біржы і Універсальнай таварнай біржы "Астана", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

У прыватнасці, плануецца прапрацаваць магчымасць аператыўнага абмену інфармацыяй аб заяўках на куплю і продаж, што размяшчаюцца ў гандлёвых сістэмах БУТБ і УТБ "Астана". Гэта дасць магчымасць сфарміраваць адзіную базу даных з камерцыйнымі прапановамі беларускіх і казахстанскіх кампаній і будзе садзейнічаць росту аб'ёмаў узаемнага гандлю.

"Абмен інфармацыяй - гэта толькі першы крок. Аб'яднаўшы намаганні, мы не толькі прадаставім беларускім і казахстанскім прадпрыемствам дадатковы канал збыту прадукцыі, але і знімем шэраг бар'ераў, што перашкаджаюць больш дынамічнаму развіццю гандлёва-эканамічных адносіны паміж нашымі краінамі. Гэта і праверка добранадзейнасці контрагентаў, і гарантыі выканання біржавых здзелак, і магчымасць прыцягнення гадлёвага фінансавання. Мы гатовы ўзаемадзейнічаць па любым з гэтых напрамкаў", - заявіў старшыня савета дырэктараў УТБ "Астана" Раміз Алахвердыеў.

У сваю чаргу старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі выказаў зацікаўленасць ва ўмацаванні партнёрскіх адносін з УТБ "Астана", тым больш што абодвум бакам ёсць што прапанаваць адзін аднаму. "Далейшы рост тавараабароту з Кітаем - адна з нашых прыярытэтных задач на бягучы год, а ў вас, наколькі мне вядома, вялікі вопыт работы на гэтым рынку. Таму мы былі б удзячны за дапамогу ў прыцягненні на беларускую біржавую пляцоўку кампаній з КНР. Мы са свайго боку маглі б аказаць садзейнічанне казахстанскім экспарцёрам па выхадзе на рынак Еўрапейскага саюза. Мінулы год наглядна прадэманстраваў запатрабаванасць механізма транзітных здзелак, і я ўпэўнены, што казахстанскаму бізнесу гэта таксама будзе цікава", - адзначыў ён.

Бакі дамовіліся выпрацаваць канкрэтны план узаемадзеяння на бягучы год, а таксама дзяліцца вопытам у галіне біржавога гандлю найбольш перспектыўнымі і ліквіднымі таварнымі пазіцыямі, уключаючы энерганосьбіты, нафтапрадукты і квоты на выкіды парніковых газаў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі