Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 чэрвеня 2021, 14:31

БУТБ чакае стабілізацыі цэн на металапрадукцыю

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа чакае стабілізацыі цэн на металапрадукцыю, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Паводле даных аналітычнага агляду, падрыхтаванага Беларускай універсальнай таварнай біржай, да канца ліпеня каціроўкі найбольш запатрабаваных у Беларусі відаў металапрадукцыі, што рэалізуюцца на біржавых таргах, застануцца адносна стабільнымі. На гэта ўказвае запаволенне росту сусветных цэн на стальны пракат, рост вытворчасці металапрадукцыі ў Кітаі і змяненне паводзін буйнейшых спажыўцоў, якія ў чаканні развароту цэнавага трэнду знізілі аб'ёмы закупак. Згладжванню цэнавых ваганняў на беларускім рынку таксама садзейнічае прымяненне біржай цэнавага калідора на металапрадукцыю з фіксаванай верхняй мяжой", - сказаў Раман Яніў.

З пачатку года біржавыя каціроўкі на асноўныя віды стальнога пракату павялічыліся ў 1,4-1,9 раза. Пры гэтым найбольшае падаражанне было ўласціва стальным трубах і ліставому пракату - у 1,7-1,9 раза, у той час як цэны на арматуру і швелер павялічыліся ў 1,4-1,5 раза. Падобная сітуацыя назіралася і ў сегменце каляровых металаў і вырабаў з іх. Напрыклад, гатовая прадукцыя з медзі падаражэла ў сярэднім на 25 працэнтаў, а кошт сплаваў і вырабаў з алюмінію павялічыўся на 30 працэнтаў. Паколькі на біржавых таргах прадстаўлена ў асноўным імпартная металапрадукцыя расійскай вытворчасці, дынаміка беларускіх цэн у поўнай меры адпавядала тэндэнцыям на ўнутраным рынку Расіі, дзе з лістапада мінулага года назіраецца істотны цэнавы рост.

"Цяпер цэны на металапрадукцыю на беларускім біржавым рынку стабілізаваліся, а па некаторых пазіцыях нават пачалі зніжацца. Зрэшты, у бліжэйшай перспектыве значныя змяненні ў цэнавай дынаміцы не чакаюцца. Ваганні цэн калі і будуць, то нязначныя. Іх напрамак - уверх або ўніз - будзе залежаць ад наменклатуры металапракату, узроўню попыту і прапанавання, дзеянняў асноўных ігракоў і знешняй кан'юнктуры", - адзначылі ў БУТБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі