Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 студзеня 2024, 15:43

Брэсцкая вобласць у 2023 годзе нарасціла аб'ёмы экспарту мясных і малочных прадуктаў

Фота з архіва
Фота з архіва
25 студзеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкая вобласць у 2023 годзе нарасціла аб'ёмы экспарту мясных і малочных прадуктаў. Аб гэтым паведаміў начальнік камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Шчупленкоў у час пасяджэння Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінулы год аграпрамысловы комплекс вобласці завяршыў з добрымі вынікамі. Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 103,9 працэнта, у тым ліку ў сельгасарганізацыях - 106,5 працэнта, - звярнуў увагу Анатоль Шчупленкоў. - Мы першыя перасягнулі знакавы рубеж па надоі на карову ў аб'ёме 7 тыс. кг і вытворчасці малака 2 млн т. Па-ранейшаму на першым месцы ў рэспубліцы па тэмпах росту вытворчасці малака, прадукцыйнасці дойнага статка, таварнасці і якасці малака, сярэднясутачным прыбаўленні ў вазе свіней. На другім месцы - па прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы".

У прыватнасці, вытворчасць асноўных відаў малочнай і мясной прадукцыі перапрацоўчыя прадпрыемствы павялічылі больш як на 10 працэнтаў. Прадукты харчавання з брэсцкай маркай добра вядомы за мяжой. Так, у мінулым годзе павялічаны аб'ёмы экспарту сыроў і тварагу, сметанковага масла, малака і вяршкоў, каўбасных вырабаў, ялавічыны, рапсавага алею, агародніны.

У Брэсцкай вобласці ў мінулым годзе ў два разы пашырылі плошчы азімага ячменю, на 10 працэнтаў - цукровых буракоў, на 3 працэнты - пасевы лёну. Год па кліматычных умовах атрымаўся неадназначным, але аграрыі змаглі атрымаць рэкордны ўраджай (па валу і ўраджайнасці) збожжа і рапсу, нарасцілі аб'ёмы вытворчасці цукровых буракоў, бульбы і агародніны. У сельскай гаспадарцы нарыхтавалі больш за 2 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. На гэтым аспекце засяродзіў увагу старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў. Ён падкрэсліў, што якасць кармоў уплывае на астатнія паказчыкі ў жывёлагадоўлі. Кантралюючыя органы выявілі парушэнні ў асобных гаспадарках, правяраючы якасць нарыхтаваных кармоў.

"Дзякуючы дадатковай фінансавай падтрымцы кіраўніка дзяржавы ў 2023 годзе ў сельгасабарот уведзена 33 тыс. га меліяраваных зямель, што практычна роўна аб'ёмам за папярэднюю пяцігодку. Даручэнне павялічыць аб'ёмы работ у тры разы выканана, фактычна - амаль у восем разоў. У бягучым годзе плануем аб'ёмы меліярацыйных работ захаваць на ўзроўні 2023 года", - адзначыў Анатоль Шчупленкоў.

Старшыня КДК таксама засяродзіў увагу на меліярацыі і рамонце тэхнікі. Яна павінна быць гатова да 1 красавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі