Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 красавіка 2021, 16:31

Больш за $800 млн накіравана ў I квартале на пагашэнне і абслугоўванне знешняга дзярждоўгу Беларусі

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за $800 млн у I квартале было накіравана на пагашэнне і абслугоўванне знешняга дзярждоўгу Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца такога значнага артыкула расходаў, як валютныя плацяжы па дзярждоўгу, мы аддалі $881,8 млн на выкананне нашых абавязацельстваў, пагашэнне і абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу. Працуем па раней дасягнутых дамоўленасцях з Расіяй па крэдыце ЕФСР і дзяржкрэдыце РФ", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Паводле яго слоў, ідзе работа над тым, каб вярнуцца на рынак запазычанняў. "Падчас пандэміі гэта складаны працэс, паколькі ўсім у гэтых умовах патрэбны дадатковыя рэсурсы. Мы нацэлены перш за ўсё на вяртанне на расійскі рынак, таксама прапрацоўваем азіяцкі. На еўрапейскі рынак мы выходзілі літаральна ў мінулым годзе, планаў рабіць гэта штогод няма", - адзначыў міністр.

"Улічваючы, што значная частка нашых абавязацельстваў - у расійскіх рублях, нас цікавіць менавіта расійскі рынак, дзе мы можам пазычаць сродкі і накіроўваць іх на абслугоўванне і пагашэнне нашых абавязацельстваў перад РФ. Калегі гатовы з намі працаваць", - дадаў Юрый Селіверстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі