ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 27 лістапада 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2022, 16:29

Больш за 30 беларускіх прадпрыемстваў удзельнічаюць у выстаўках прамысловасці ў Казахстане

Фота пасольства Беларусі ў Казахстане
Фота пасольства Беларусі ў Казахстане

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін 21 верасня прыняў удзел у адкрыцці Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі па машынабудаванні і металаапрацоўцы і Міжнароднай выстаўкі апрацоўчай прамысловасці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Казахстане.

Выстаўкі праходзяць 21-23 верасня ў МВЦ EXPO ў казахстанскай сталіцы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 30 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. Калектыўнымі стэндамі прадстаўлены прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі, асобнымі стэндамі прадстаўлены Мінскі трактарны завод і станкабудаўнічыя прадпрыемствы.

З дасягненнямі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўленымі на выстаўцы, азнаёміўся міністр індустрыі і інфраструктурнага развіцця Рэспублікі Казахстан Каірбек Ускенбаеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі