Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 жніўня 2020, 09:02

Больш за 3 млн т збожжа намалочана ў Беларусі

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 3 млн т збожжа намалочана ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 2 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 792,5 тыс. га, што складае 36,1 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруюць Гомельская і Брэсцкая вобласці: у абодвух рэгіёнах убрана 55 працэнтаў плошчы ад плана (187,9 тыс. га і 185,7 тыс. га адпаведна). У Гродзенскай убрана 42,7 працэнта плошчы (136,1 тыс. га), Мінскай - 33,5 працэнта (162,2 тыс. га), Магілёўскай - 21 працэнт (70,6 тыс. га), Віцебскай - 13,2 працэнта (50 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 3,04 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 38,4 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 32,5 ц/га). У планах аграрыяў - сабраць у гэтым годзе 8 млн т збожжа (без уліку кукурузы).

Лён выцераблены на 27,5 тыс. га (56,5 працэнта ўборачнай плошчы). Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 704,5 тыс. га (86,1 працэнта ад плана). Нарыхтавана 642,5 тыс. т сена (63,6 працэнта ад плана), 12,221 млн т сенажу (97 працэнтаў) і 502 тыс. т сіласу (2,62 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадае на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 41,4 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі