Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Больш як 6,2 млн т збожжа намалочана ў Беларусі

Эканоміка 22.08.2019 | 13:48
Фота з архіва
Фота з архіва

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 22 жніўня намалочана больш як 6,2 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (акрамя кукурузы) убраны больш як з 1,9 млн га, што складае 92,8 працэнта ад запланаваных да ўборкі плошчаў.

Сярэдняя ўраджайнасць - 31,4 ц/га (на аналагічную дату ў 2018-м - 26,4 ц/га).

Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - больш як 1,6 млн т збожжа, план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 95,4 працэнта. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,3 працэнта плошчаў, намалочана амаль 1,2 млн т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 97,7 працэнта плошчаў, намалаціўшы больш як 1,17 млн т збожжа. У Віцебскай вобласці аграрыі намалацілі больш як 817 тыс. т збожжа, убрана 76,6 працэнта плошчаў. У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 93,7 працэнта плошчаў (намалочана звыш 654 тыс. т збожжа), Магілёўскай - з 93,4 працэнта (больш як 732 тыс.т збожжа).

План паставак збожжа ў кошт дзяржзаказу ў гэтым годзе складае 815 тыс. т. На 22 жніўня заданне выканана на 85,71 працэнта (698,3 тыс. т).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў