Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 студзеня 2024, 11:40

Біржавы экспарт торфабрыкетаў у 2023 годзе перавысіў $2 млн 

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 26 тыс. т паліўных брыкетаў на аснове торфу былі рэалізаваны за мяжу ў 2023 годзе праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу, у вартасным выражэнні аб’ём экспартных здзелак склаў $2,1 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

У лік асноўных рынкаў збыту беларускай тарфяной прадукцыі ўвайшлі Германія, Латвія, Літва, Польшча і Расія.

Тарфяныя брыкеты з’яўляюцца адносна новай экспартнай таварнай пазіцыяй для БУТБ. Паводле інфармацыі прэс-службы біржы, рэгулярныя таргі гэтым відам паліва пачаліся ў снежні 2022 года, а на працягу мінулага года гэты напрамак актыўна развіваўся, што дало магчымасць значна пашырыць кола замежных пакупнікоў і геаграфію біржавых продажаў.

"Першапачаткова ў якасці пакупнікоў у біржавых таргах удзельнічалі толькі дзве літоўскія кампаніі, а сёння беларускія торфабрыкеты набываюць 28 кампаній з 5 краін. Асабліва актыўна працуюць на біржавой пляцоўцы рэзідэнты Польшчы. У мінулым годзе яны закупілі 20,5 тыс. т брыкетаў на суму $1,7 млн. Гэта амаль 80 працэнтаў ад усяго рэалізаванага аб'ёму. Другое і трэцяе месцы па суме закупак занялі ўдзельнікі з Літвы і Латвіі адпаведна. Безумоўна, у бягучым годзе прадоўжыцца прыцягненне пакупнікоў з краін Еўрасаюза, а таксама з рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, дзе ёсць патрэбнасць у альтэрнатыўных відах паліва. Што датычыцца прадаўцоў торфабрыкетаў, то цяпер у таргах пастаянна ўдзельнічаюць 9 буйных айчынных вытворцаў, якія гатовы пры неабходнасці павялічыць прапанаванне тавару", - расказалі ў прэс-службе біржы.

Попыт на беларускія паліўныя брыкеты з торфу на знешніх рынках абумоўлены іх канкурэнтаздольнай цаной, стабільнай якасцю і высокімі эксплуатацыйнымі характарыстыкамі. З’яўляючыся альтэрнатывай традыцыйным відам паліва, такім як вугаль, дровы і мазут, тарфяныя брыкеты забяспечваюць высокую эфектыўнасць з улікам іх цеплатворнай здольнасці і сабекошту. Акрамя таго, пры згаранні брыкеты не выдзяляюць смол, а попел можа выкарыстоўвацца ў якасці ўгнаення.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі