Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лютага 2024, 09:28

Белстат: доля айчынных агуркоў на беларускім рынку перавышае 80 працэнтаў 

Фота з архіва
Фота з архіва
8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доля айчынных агуркоў на беларускім рынку складае больш за 80 працэнтаў. Аб гэтым на тэлеканале "Беларусь 1" заявіла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, паведамляе БЕЛТА.

Іна Мядзведзева, адказваючы на пытанне вядучай, растлумачыла, чаму агуркі могуць даражэць пад святы - напрыклад, Новы год. Паводле яе слоў, рост цэн забяспечаны імпартным таварам. "Павышэнне ў пэўнай ступені было абумоўлена завозам імпартнага тавару. Думалі, што нашы вытворцы не змогуць забяспечыць попыт перад Новым годам", - падкрэсліла яна.

"Нашы айчынныя вытворцы сапраўды вельмі добра адпрацавалі ў мінулым годзе. І даручэнне, якое кіраўнік дзяржавы неаднаразова даваў на нарадах, было выканана. Сёння доля айчынных агуркоў на беларускім рынку складае больш за 80 працэнтаў. Прырост склаў больш як 10 працэнтаў за год", - сказала Іна Мядзведзева.

Кіраўнік Белстата лічыць, да Новага года ў беларусаў ёсць усе шанцы есці выключна айчынныя агуркі па зусім іншай цане.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі