Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 мая 2022, 11:50

"Белнафтахім": прыгранічныя АЗС павысяць кошт паліва для еўрапейскіх перавозчыкаў

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 20 мая ўступяць у сілу асобныя палажэнні пастановы Саўміна ад 5 мая 2022 года нумар 276. У адпаведнасці з дакументам вызначаны пералік аўтазаправачных станцый, на якіх можна ажыццявіць запраўку дызельным палівам грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у краінах - членах Еўрапейскага саюза, паведамілі БЕЛТА ў "Белнафтахіме".

У прыватнасці, размова ідзе аб 12 прыгранічных АЗС, замацаваных за пунктамі пропуску і ўстаноўленых месцамі правядзення грузавых аперацый і перачэпкі, згодна з вызначанымі маршрутамі. "Змяненні датычацца рэалізацыі дызельнага паліва з улікам сезоннага попыту марак ДП-Л-К5, сорт С, ЕСО, або ДП-З-К5, сорт F, ECO, або ДП-З-К5, клас 0, ECO, або ДП-З-К5, клас 2, ЕСО, - цана на яго будзе вышэйшай за ўзровень рознічнай цаны на звычайныя віды дызельнага паліва ў Беларусі", - адзначылі ў "Белнафтахіме".

"Беларускія спажыўцы (грамадзяне і рэзідэнты), а таксама фізічныя асобы - грамадзяне краін Еўрасаюза могуць запраўляць аўтамабілі іншымі відамі дызельнага паліва на астатніх АЗС, размешчаных у Беларусі. Іх у краіне больш за 800", - дадалі ў канцэрне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі