Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 мая 2020, 18:28

"Белнафтахім" не бачыць праблем пераарыентаваць экспарт паліва пасля забароны РФ на ўвоз

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Белнафтахім" не бачыць праблем з экспартам паліва пасля забароны РФ на ўвоз нафтапрадуктаў з улікам таго, што на расійскі рынак з Беларусі пастаўляліся невялікія аб'ёмы. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка, каменціруючы інфармацыю аб увядзенні Расіяй забароны на імпарт нафтапрадуктаў.

"Што датычыцца расійскага рынку, то ён не быў асноўным для паставак нашага паліва. Продажы былі на спотавай аснове праз біржу ў Санкт-Пецярбургу", - адзначыў Аляксандр Цішчанка, удакладніўшы, што доўгатэрміновых кантрактаў па пастаўках у РФ не заключалася.

"Удзельная вага паставак у Расію ў агульным аб'ёме экспарту была невялікая. Таму аб'ёмы, якія не ўдасца паставіць у РФ, будуць перанакіраваны на іншыя рынкі без урону для нашага экспарту", - растлумачыў прэс-сакратар.

Паводле яго слоў, беларускія НПЗ цяпер працуюць устойліва, аб'ёмы загрузкі арыентаваны на забеспячэнне ўнутранага рынку і ўстойлівага экспарту па асноўных напрамках.

Забарона на імпарт нафтапрадуктаў у РФ будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка. Раней міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак паведамляў, што гэта вымушаная і не зусім рыначная мера, такое рашэнне павінна прадухіліць пастаўкі таннага замежнага бензіну на ўнутраны рынак і падтрымаць расійскія НПЗ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі