Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2022, 14:45

"БЕЛДЖЫ" плануе развіваць вытворчасць седанаў

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "БЕЛДЖЫ" плануе развіваць вытворчасць седанаў. Аб гэтым у час прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня машынабудаўнікоў, расказаў генеральны дырэктар прадпрыемства "БЕЛДЖЫ" Генадзь Свідзерскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер мы бачым, што па пэўных напрамках частка рынку вызвалілася, таму, акрамя красовераў, якія палюбіліся ўжо ўсім, будзем актыўна развіваць вытворчасць седанаў. Акрамя гэтага, у планах прадаўжаць вытворчасць лініі электрамабіляў. На гэты момант лічым гэту задачу стратэгічнай, паколькі наша краіна мае добрыя стартавыя ўмовы для развіцця электратранспарту: у нас даволі кароткія адлегласці, достойная якасць дарог, а таксама добра развіваецца інфраструктура зарадных станцый", - сказаў Генадзь Свідзерскі.

Ён адзначыў, што пастаўкі па машынных камплектах і камплектуючых у завода ўзгоднены да канца года. "Думаю, мы дадзім дастатковую колькасць аўтамабіляў у салоны і выканаем усе заяўкі дылерскіх цэнтраў па Беларусі. Так, у 2021 годзе экспарт "БЕЛДЖЫ" складаў $387 млн і ў гэтым годзе мы плануем выйсці на гэты ж узровень", - дадаў ён.

Серыйная вытворчасць аўтамабіляў Geely была запушчана ў 2018 годзе. За гэты час, паводле слоў гендырэктара прадпрыемства, выраблена больш за 100 тыс. аўтамабіляў, а таксама практычна цалкам абноўлена лінейка легкавых аўтамабіляў.

"Марка Geely стала для беларусаў прывычнай. Нашы машыны можна ўбачыць у кожным двары, і гэта радуе", - падагульніў Генадзь Свідзерскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі