Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лістапада 2018, 10:34

БелАЗ у студзені-кастрычніку павялічыў экспарт на 39,2 працэнта

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" у студзені-кастрычніку павялічыла экспарт прадукцыі на 39,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце прадпрыемства, паведамляе БЕЛТА.

БелАЗ утрымлівае трэць сусветнага рынку велікагрузных кар'ерных самазвалаў. З пачатку года продажы на расійскі рынак павялічыліся амаль на трэць, у цэлым у краіны СНД - у 1,8 раза. Геаграфія паставак у студзені-кастрычніку налічвала больш за 20 краін. Асвоены новыя рынкі - Бангладэш і Філіпіны. У кастрычніку пасля сямігадовага перапынку аднавіліся пастаўкі ў Чылі, куды быў адгружаны шахтавы самазвал грузападымальнасцю 25 т. Часцей за ўсё прадпрыемства экспартуе кар'ерныя самазвалы грузападымальнасцю 110-130 т, 220-240 т і 45 т.

Паводле папярэдніх даных, за дзесяць месяцаў завод павялічыў аб'ёмы вытворчасці на 55,5 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

"БелАЗ не проста вырабляе кар'ерныя самазвалы, але і ўкараняе новыя тэхналогіі і нарошчвае інтэлектуальны патэнцыял, што дазваляе ствараць унікальныя комплексныя рашэнні для работы кар'ернай тэхнікі ў любой кропцы свету", - адзначаецца ў паведамленні.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" (Жодзіна) - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, якое прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі