Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 красавіка 2019, 10:05

БелАЗ рыхтуецца паставіць у Турцыю 15-20 самазвалаў

17 красавіка, Анкара /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларускі аўтамабільны завод рыхтуецца паставіць у Турцыю 15-20 самазвалаў - кошт адной такой машыны складае амаль $1 млн. Аб гэтым паведаміў 16 красавіка журналістам віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка па выніках перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Турэцкі бок зацікаўлены ў набыцці 130-тонных БелАЗаў, і гэты кантракт чакае падпісання ў першым паўгоддзі", - расказаў Ігар Ляшэнка.

Пасля перагавораў Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган заявілі, што краіны маюць намер павялічыць за некалькі гадоў тавараабарот да $1,5 млрд. На думку віцэ-прэм'ера, галоўным стымулюючым фактарам для гэтага стала б зняцце гандлёвых пошлін на ўвоз тавараў у Турцыю. "Так, пытанне няпростае. Мы дамовіліся, што будзе створана камісія, якая па кожнай гандлёвай пазіцыі разгледзіць прымяненне гэтых пошлін і што можна зрабіць у плане ўзаемнай зацікаўленасці", - адзначыў ён.

Беларускі бок таксама зацікаўлены ствараць у Турцыі зборачныя вытворчасці сваёй тэхнікі. Да ліпеня ў індустрыяльнай зоне "Кырыкале" за 80 км ад Анкары адкрыецца завод, дзе будуць збіраць беларускія трактары. Прадпрыемства ствараецца пры падтрымцы Азербайджана, дзе трактары МТЗ выпускаюць ужо шмат гадоў. Сума інвестыцый перавысіць $15 млн, аднак сямігадовае вызваленне ад падаткаў кампенсуе затраты.

На гэтай жа пляцоўцы зборачныя вытворчасці могуць стварыць "Гомсельмаш" і "Амкадор". Гэтыя пытанні будуць прапрацоўвацца з турэцкімі партнёрамі, дадаў Ігар Ляшэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі